Гуканне вясны
15.03.2024"Гуканне вясны" - адзін з самых жыццярадасных і аптымістычных абрадаў, якія дасталіся нам ад далёкіх продкаў.
Вось мы і дачакаліся новай пары года - Вясны. У даўнія часы дзяўчаты збіраліся на ўзгорках і спявалі вяснянкі, песні, у якіх клікалі вясну, вадзілі карагоды . Падчас карагодаў і спяванне песен , дзяўчаты падкідвалі ўверх печыва ў выглядзе птушак - жаўрукоў , кулікоў, буслоў, што павінна было хутчэй выклікаць надыход вясны. З мэтай далучэння выхаванцаў да беларускага народнага слова, народных звычаяў у нашым дзіцячым садзе прайшло фальклорнае свята"Гуканне вясны". Гэта свята не толькі яркае, але і вельмі музычнае .Выхаванцы сустрэлі вясну, "абудзілі зямлю" і "паклікалі птушак", гулялі ў беларускія народныя гульні, вадзілі карагоды, спявалі песні-вяснянкі «Жавараначкі прыляціць», «Вясна-красна, ты адкуль прайшла» – усё гэта прынесла масу станоўчых эмоцый! Усе засталіся вельмі задаволеныя святам! Развіваючы творчы патэнцыял дзяцей праз беларускі фальклор, мы захоўваем нашы традыцыі.